Вы тут

Трыльён юаняў


Падчас тыднёвага святкавання Новага года па месяцовым календары колькасць турыстаў ўнутры Кітая склала 415 млн. чалавек, аб'ём даходу ад турызму дасягнуў 513,9 млрд. юаняў, касавыя зборы фільмаў у краіне перавысілі за 5 млрд юаняў. Такія дадзеныя падкрэсліваюць вялікі патэнцыял ўнутранага спажывання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Намеснік дырэктара Інстытута па вывучэнні абароту і спажывання Міністэрства камерцыі КНР Гуань Лісін адзначыў, што падчас Свята Вясны ў гэтым годзе назіраліся тры асноўныя тэндэнцыі, а менавіта якаснае спажыванне, разумнае спажыванне, спажыванне, заснаванае на вопыце.

Паступова павышаецца ўзровень якаснага спажывання. У навагодні перыяд купля адзення замежных брэндаў, сумак і касметыкі стала моднай тэндэнцыяй, імпартныя прадукты харчавання і садавіну можна было ўбачыць на сталах звычайных сем'яў.

Пашыраюцца сферы спажывання, заснаванага на вопыце. Імкліва растуць аб'ёмы продажаў у гандлёвых цэнтрах і гарадскіх аутлетах. Напрыклад, у Шанхаі гэтыя дадзеныя выраслі на 20% у параўнанні з 2018 годам.

Узмацняецца попыт на «разумныя тавары» і зручнае спажыванне. Смартфоны, разумныя гадзіннікі, робаты-пыласосы сталі лепшым выбарам у падарунках для прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Заказ навагоднія вячэры з дастаўкай на дом або запрашэнне кухара - гэта новыя спосабы сустрэць Новы год па месяцовым календары.

«Свята Вясны ўжо з традыцыйнага свята ператварылася ў перыяд, калі людзі адпачываюць і падарожнічаюць, змены ў прадстаўленні і звычках адбыліся дзякуючы імкліваму развіццю кітайскай эканомікі ў апошнія 20 гадоў і росту даходу кітайцаў», - адзначыў начальнік даследчага аддзела міжнароднага гандлю паслугамі НДІ пры Міністэрстве камерцыі КНР Лі Цзюнь. Паводле яго слоў, такія перамены аказалі прамы ўплыў на рост спажывання на турыстычным рынку, што ў сваю чаргу таксама прывяло да імклівага развіцця шэрагу іншых рынкаў паслуг, а менавіта культурнага спажывання, турызму і вольнага часу, здароўя і дабрабыту.

Ці Цзюнь адзначыў, што, згодна з апублікаваных найноўшых дадзеных, цяпер сярэдні ВУП на чалавека ў Кітаі ўжо набліжаецца да 10 тыс. долараў, значна вырас сярэдні ўзровень даходаў кітайцаў. Менавіта таму адбываюцца змены ў канцэпцыі і структуры спажывання. Што тычыцца канцэпцыі, назіраецца пераход ад спажывання прадметаў першай неабходнасці да спажывання тавараў для задавальнення. У структуры зафіксаваны пераход ад спажывання прадукцыі да паслуг.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.