Вы тут

У Расіі задумаліся аб афіцыйным абмежаванні аб'ёму таліі


Кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова прывяла ў якасці пазітыўнага прыкладу з сусветнай практыкі барацьбы з лішняй вагой забарону на аб'ём таліі больш як 90 сантыметраў, якая дзейнічае ў Японіі, перадае news.mail.ru са спасылкай на РІА Навіны.


"Мы вельмі ўважліва вывучылі вопыт краін, дзе самая высокая працягласць жыцця, краін, якія разумеюць сувязь харчавання са станам здароўя і працягласцю жыцця і рэагуюць на гэта", - сказала яна ў інтэрв'ю агенцтву.

Паводле слоў Паповай, у Японіі грамадзяне ад 40 да 75 гадоў праходзяць працэдуру кантрольнага замеру таліі штогод. У выпадку перавышэння ўстаноўленай "Метаба-законам" нормы японцаў адпраўляюць на кансультацыі для падбору прыдатнай стратэгіі зніжэння вагі.

У Японіі, як адзначыла чыноўніца, дзейнічае праграма "Выратаванне нацыі", паводле якой, між іншым, прадугледжана стварэнне аптымальнай сістэмы харчавання з выкарыстаннем морапрадуктаў і вітамінаў.

  • За клопат пра здароўе працаздольнага насельніцтва там, паводле слоў кіраўніка Расспажыўнагляду, нясуць адказнасць працадаўцы, і часам яна мае на ўвазе шматмільённыя штрафы.
  • У лістападзе мінулага года ў Дзярждуме Расіі з мэтай барацьбы з атлусценнем прапанавалі забараніць продаж прысмакаў ў расійскіх школах. Усяго ад гэтай праблемы пакутуе каля двух мільёнаў расіян.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.