Вы тут

Мужчына падарыў каханай чужое кальцо і папрасіў вярнуць яго


Жыхар Вялікабрытаніі зрабіў прапанову каханай і ўручыў чужое кальцо, якое пазней папрасіў вярнуць назад. Аб гэтым піша lenta.ru са спасылкай на выданне The Mirror.


27-гадовы Джон Эліат з Лондана чатыры гады сустракаўся з дзяўчынай па імені Эшлі. У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, мужчына вырашыў зрабіць ёй прапанову ў рэстаране Megan's Clapham Old Town.

Паводле слоў Эліат, ён хацеў, каб Эшлі пазней самастойна абрала кальцо на свой густ, аднак не мог папрасіць яе выйсці за яго замуж з пустымі рукамі. Тады мужчына з дапамогай сайта аб'яваў знайшоў Джэні Паркер, якая пазычыла яму на час дарагое фамільнае кальцо за 50 фунтаў стэрлінгаў (139 беларускіх рублёў).

"Я хацеў, каб для фатаграфій яна абрала менавіта тое кальцо, якое заслугоўвала. Яна сказала "так"! - распавядае будучы жаніх. - Ёй спадабалася кальцо, таму яна трохі знервавалася, даведаўшыся, што гэта толькі на адзін вечар, аднак цяпер яна ведае, якое кальцо хацела б насіць".

У снежні 2018 года паведамлялася, як у амерыканскім горадзе Маямі, штат Флорыда, манекеншчык набыў шэсць заручальных кольцаў, каб зрабіць прапанову дзяўчыне. У вырашальны момант ён стаў на калена перад дзяўчынай і адкрыў скрынку, у якой ляжалі шэсць заручальных кольцаў c дыяментамі розных памераў і формаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?