Вы тут

15 мільёнаў дзяцей нарадзіліся летась у Кітаі


Паводле інфармацыі Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР, на канец мінулага года колькасць насельніцтва мацерыковага Кітая складала 1, 395 млрд чалавек, што на 5,3 млн больш у параўнанні з канцом 2017-га, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Колькасць нованароджаных у мінулым годзе склала 15,2 млн. Каэфіцыент нараджальнасці - 10,94 ‰. Начальніка Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Нін Цзечжэ заявіў, што у 2018 годзе назіраўся стабільны рост колькасці насельніцтва, каэфіцыент урбанізацыі працягваў павялічвацца. З пункту гледжання гендарнай структуры, колькасць мужчынскага насельніцтва склала 713,5 млн, жаночага - 681,8 млн. Такім чынам, на 100 жанчын даводзіцца 104,6 мужчын.

Што тычыцца ўзроставых груп, колькасць працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 59 гадоў склала за 897,2 млн чалавек – 64,3% ад агульнай колькасці насельніцтва.  Колькасць кітайцаў, старэйшых за 60 гадоў, - 249,5 млн, 17,9% ад агульнай колькасці. Колькасьць людзей, старэйшых за 65 гадоў, - 166,6 млн, доля – 11,9%.

Адносна гарадской і сельскай структур, колькасць насельніцтва, якое пастаянна жыве ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, склала 831,3 млн. 370 чалавек. Гэта на 17,9 млн. больш у параўнанні з канцом 2017 года. Колькасць жыхароў сельскай мясцовасці склала 564 млн. - на 12,6 млн. менш, чым пазалетась.  Каэфіцыент урбанізацыі - 59.58%, што на 1,06 працэнтнага пункту вышэй у параўнанні з канцом 2017 года. Колькасць кітайцаў, якія пражываюць у месцах, якія адрозніваюцца ад месцаў рэгістрацыі прапіскі, склала 286 млн - на 4,5 млн. менш у параўнанні з 2017 годам. Колькасць насельніцтва, якое мігравала, - 241 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!