Вы тут

Карціны беларускіх мастакоў прадстаўлены на выстаўцы ў Парыжы


Творы беларускіх мастакоў прадстаўлены на выстаўцы "Арт Капітал" у Вялікім палацы ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.


Работы беларускіх мастакоў Валерыя Шкарубы, Віктара Альшэўскага, Уладзіміра Тоўсціка, Віктара Навіцкага, Алены Шлегель, Уладзіміра Ганчарука, Вадзіма Богдана, а таксама прадстаўнікоў мастакоў беларускай дыяспары ў Францыі Ларысы Нуры, Рамана Заслонава можна ўбачыць да 17 лютага ў двух салонах: "Жывапіс на вадзе" (у ім прадстаўлены малюнкі і акварэлі) і "Салоне параўнанняў". 

Выстаўка штогод праходзіць у Вялікім палацы (Гран Пале) пры падтрымцы Прэзідэнта Францыі і міністэрства культуры. Упершыню выстава "Арт Капітал" адбылася ў 2006 годзе, калі былі аб'яднаны чатыры салоны: "Жывапіс на вадзе", "Салон французскіх мастакоў", "Салон параўнанняў" і "Салон незалежных мастакоў".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».