Вы тут

У Ружанах знеслі выбухам двухпавярховы будынак


У мінулую суботу ў цэнтры гарадскога пасёлка Ружаны быў знесены двухпавярховы будынак. З дэмантажом невялікай пабудовы мог бы справіцца і экскаватар, але адказную місію даверылі выбуховікам, піша Onliner.


Верагодна, такі спосаб зносу апынуўся танней. З усіх бакоў будынак абклалі цюкамі саломы, на некаторы час малы гарадок замер, а затым прагрымеў выбух.

Раней у будынку знаходзілася зубапратэзная паліклініка. З часам пабудова адрахлела і была прызнана аварыйнай.

"Двухпавярховы будынак з мансардай 1950-х гадоў пабудовы знаходзіўся ў аварыйным стане, - распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі. - Паколькі стаяла задача не пашкодзіць суседні будынак Беларусбанка, які стаяў усяго ў 7 метрах, былі закладзены дзве групы зарадаў - спачатку спрацавала далёкая ад банка група, затым блізкая. Усё прайшло паспяхова".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.