Вы тут

Бясплатную паштоўку прапануе адправіць «Белпошта» ў дзень роднай мовы


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. У гэты дзень можна адправіць бясплатную віншавальную паштоўку родным і блізкім, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Абраць у сталіцы віншавальную паштоўку і бясплатна адправіць яе па Беларусі можна ў наступных паштовых аддзяленнях: на Галоўпаштамце (пр. Незалежнасці, 10, з 16:00 да 18:00) і ў АПС № 88 (вул. Пуліхава, 19, з 15:00 да 16:00).

У рамках святкавання Дня роднай мовы супрацоўнікі «Белпошты» раскажуць пра папулярны ў свеце рух - посткросінг і падзеляцца інфармацыяй пра новыя паслугі нацыянальнага аператара паштовай сувязі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».