Вы тут

Бізнес-школу "Ад ідэі да бізнесу” арганізуе Мінскі гарадскі камітэт БРСМ


19 лютага стартуе бізнес-школа "Ад ідэі да бізнэсу” па пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі БРСМ.


Спецкурс “Ад ідэі да праекта” будзе праходзіць пад ментарствам Генеральнага дырэктара Маладзёжнага  бізнес-інкубатара Рымы Епур, а яго слухачамі стануць прадстаўнікі сталіцы на рэспубліканскім этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Спецкурс будзе доўжыцца чатыры дні. У першы дзень маладыя людзі наведаюць кампанію “Кока-кола Беврыджыс Беларусь”, дзе праслухаюць лекцыю аб дзейнасці ўнітарнага прадпрыемства і змогуць убачыць на свае вочы, як выбудоўваецца работа кампаніі. На другі дзень удзельнікаў чакае сустрэча з Максімам Бодзікавым, дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Сямейнае выхаванне”, прафесійным псіхолагам, коўчам і трэнерам, падчас якой будзе магчымасць павысіць свае камунікатыўныя навыкі і даведацца пра сакрэты вядзення перамоваў. На трэці дзень на  трэнінгу "Матывацыя да поспеху” Рыма Епур раскажа пра самыя  дзейсныя спосабы матывацыі. Затым удзельнікі паспрабуюць прымяніць тэарэтычныя навыкі на практыцы і прэзентаваць свае праекты, а таксама прааналізуюць  фінансавы складнік сваіх распрацовак.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ»пры падтрымцы Маладзёжнага бізнес-інкубатара.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.