Вы тут

Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў пройдзе ў Мінску


19 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў  “Маладосць. Праца. Рамантыка”. Удзел у ім возьмуць больш як  чатыры сотні байцоў, камандзіраў, камісараў ​​і ветэранаў студатрадаўскага руху з усіх рэгіёнаў краіны.


Цэнтральнай падзеяй злёту стане ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр—2018" на лепшы студэнцкі атрад і лепшага наймальніка.

Да пачатку мерапрыемства ўдзельнікі і госці злёту змогуць пазнаёміцца ​​з гісторыяй руху студэнцкіх атрадаў Беларусі на інтэрактыўных пляцоўках. Важным складнікам Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў стане сустрэча-інтэрв'ю “Біяграфія маладосці нашай” з ветэранамі студатрадаўскага рух розных пакаленняў з узнагароджаннем "Ганаровым знакам беларускіх студэнцкіх атрадаў”.

Ганаровы знак беларускiх студэнцкiх атрадаÿ прайшоў экспертызу Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў заснаваны Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў БРСМ у 2018 годзе для ўшанавання найбольш актыўных удзельнікаў студатрадаўскага руху. Дадзены знак будзе ўручаны ўпершыню.

Праграма злёту таксама ўключае грамадзянска-патрыятычныя мерапрыемствы. Так, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў моладзь ушануе памяць тых, каму мы абавязаныя свабодай і незалежнасцю, ускладуць кветкі да памятнага знака ў гонар вызваліцеляў Беларусі. Байцам студатрадаў будзе прадастаўлена магчымасць наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пагрузіцца ў гісторыю Перамогі, побыт партызан і падпольшчыкаў, подзвіг герояў, чые імёны носяць беларускія студэнцкія атрады.

У 2018 годзе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аказаў дапамогу ў працаўладкаванні 26275 чалавек, з іх  24112 працавалі ў складзе 1819 студэнцкіх атрадаў на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, малочнатаварных фермаў, школ і дзіцячых садзікаў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў, храмаў і цэркваў па ўсёй каріне, на аб'ектах сельскагаспадарчых арганізацый, у лесагадавальніках, на добраўпарадкаванні гарадскіх аб'ектаў, у дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Геаграфія працы студэнцкіх атрадаў пашыраецца з кожным годам. Напрыклад, у працоўным семестры 2018 года будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя і сельскагаспадарчыя беларускія студэнцкія атрады працавалі ў Расійскай Федэрацыі. Месцы іх дыслакацыі — ад Санкт-Пецярбурга да Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Югра.  Да таго ж упершыню за гісторыю суверэннай Беларусі нашы студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады зноў накіраваліся ў Малдову.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.