Вы тут

Памёр герой знакамітай фатаграфіі 1945 года "Пацалунак на Таймс-сквер"


Ветэран ВМС ЗША Джордж Мендонса, адлюстраваны на легендарнай фатаграфіі 1945 года "Дзень перамогі над Японіяй на Таймс-сквер", якая стала адным з сімвалаў завяршэння Другой сусветнай вайны, памёр у ЗША на 96-м годзе жыцця, паведамляе ria.ru.


Па словах дачкі ветэрана Шарон Молер, Джордж Мендонса памёр у нядзелю ў доме для састарэлых у горадзе Мідлтаун, штат Род-Айлэнд. Паведамляецца, што мужчына пакутаваў на вострую сардэчную недастатковасць. У аўторак яму павінна было споўніцца 96 гадоў.

Доўгі час розныя людзі заяўлялі, што менавіта яны з'яўляюцца героямі здымка, і толькі праз дзесяцігоддзі з дапамогай праграмы распазнання асоб ўдалося пацвердзіць асобы намаляваных на фота Джорджа Мендонсы і Грэты Фрыдман.

Медсястра з легендарнай фатаграфіі з пацалункам Грэта Фрыдман памерла 11 верасня 2016 года на 93-м годзе жыцця.

Чатырнаццатага жніўня 1945 года, калі Японія прыняла ўмовы капітуляцыі, жыхары Нью-Ёрка выйшлі на вуліцы. Марак Джордж Мендонса заўважыў 21-гадовую Фрыдман - асістэнтку дантыста ў халаце медсястры - і спантанна пацалаваў яе.

Кранальны момант захаваў фотажурналіст Альфрэд Эйзенштат. Фота атрымала назву "Дзень перамогі над Японіяй на Таймс-сквер", аднак па ўсім свеце яно больш вядома як проста "Пацалунак". Упершыню яно было надрукавана ў часопісе Life.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.