Вы тут

Упершыню ў Беларусі пройдзе акцыя "Адзіны дзень бяспекі”


Яна працягнецца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паведамілі ў МУС.


У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна- небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.

У рамках “Адзінага дня бяспекі” будуць арганізаваны квэсты “Формула бяспекі”, інтэлектуальныя гульні “Бяспечны сусед”, навучальныя пляцоўкі "Пяць крокаў выратавання”, пройдуць конкурсы на лепшую творчую работу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй.

Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, РДГА “Таварыства ратавання на водах”, РГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ”.

Задачы “Адзінага дня бяспекі”  фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Мяркуецца, што "Адзіны дзень бяспекі” будзе праходзіць у краіне двойчы ў год: у лютым і верасні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў

Расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Уладзімір Зайцаў.

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці.