Вы тут

На пажары ў Мінску загінуў мужчына


Сёння, 19 лютага а сёмай гадзіне раніцы па нумары "101" ад суседзяў паступіла паведамленне пра дым з кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў Мінску па вуліцы Багдановіча, паведамляе сайт МНС.


Пасля ўскрыцця ўваходных металічных дзвярэй звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў калідоры быў знойдзены гаспадар кватэры, 1961 года нараджэння, інвалід 3-яй групы па апорна-рухальным апараце, у непрытомным стане. Мужчына быў перададзены работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне ложка і пасцельных прыналежнасцяў ў жылым пакоі на плошчы 2 кв. метры.

Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыцынскімі работнікамі ў 8/2 канстатавана смерць мужчыны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.

Грамадства

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

 Псіхолаг Раман Кручкоў упэўнены, што на самай справе агрэсія ўласціва ўсім людзям.  

Грамадства

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны музей «Бярэсце» і навакольная тэрыторыя перажываюць вялікае абнаўленне. 

Культура

Існавала павер'е, што на Русальны тыдзень нельга хадзіць у лес

Існавала павер'е, што на Русальны тыдзень нельга хадзіць у лес

«Прыйшло лета, спякота, і мы ўсё часцей і часцей ідзём на рэчку».