Вы тут

Тыдзень роднай мовы адзначаць у БДУ


Гэтай падзеі прысвечаны цыкл мерапрыемстваў, якія пройдуць на філалагічным факультэце з 21 па 28 лютага.


Адкрые праграму 21 лютага літаратурна-музычная кампазіцыя  “Я слаўлю мову як яднання дар…” Пачатак у 12.45. Свае творчыя нумары на розных мовах, якія выкладаюцца ў БДУ, прадставяць беларускія і замежныя студэнты філалагічнага факультэта. Гасцямі свята стануць кіраўніцтва ВНУ і факультэта. Запрошаны таксама акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце Вольга Зелянко, паэт, празаік Анатоль Зэкаў і курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Працягнецца мерапрыемства 22 лютага інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй "Філалогія і Я” для студэнтаў-першакурснікаў. Іх чакаюць "Рэкламны”, “Прывітальны”, “Паэтычны”, “Эўрыстычны”, “Крэатыўны”, “Фразеалагічны”, “Літаратурны”, “Песенны” і “Музычны” конкурсы. Пачатак у 12.45 ..

У панядзелак, 25 лютага, пройдзе лінгвістычна-дыскусійная гасцёўня на тэму “Яны змаглі, а ТЫ зможаш?”. Удзельнікі абмяркуюць сувязь філалогіі з бізнесам, актуальнасць папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі. Вопытам адкрыцця моўных курсаў падзеліцца выпускніца філалагічнага факультэта 2012 года Ірына Зімнева. Яна з'яўляецца дырэктарам і заснавальнікам цэнтра "Славянскія мовы і культуры”. Таксама ў гэты дзень будуць  прадстаўлены стартап-праекты трэцякурснікаў філалагічнага факультэта.

Прэзентацыя кнігі “Карані нашых прозвішчаў” адбудзецца 26 лютага. Яе аўтарамі з'яўляюцца прафесар Валянціна Лемцюгова і прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта Ірына Гапоненка. Тэматычным днём  стане 27 лютага. Ён будзе прысвечаны беларускаму перакладу. У гэты дзень супрацоўнікі кафедры замежнай літаратуры распавядуць аб пераводзе на беларускую мову твораў замежных аўтараў, правядуць агляд кніжных серый перакладчыцкай літаратуры.

Завершыцца цыкл мерапрыемстваў 28 лютага лекцыяй “Беларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да сучаснасці” гісторыка, археолага, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прафесара Ігара Марзалюка.

Тыдзень роднай мовы на філалагічным факультэце прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца штогод 21 лютага.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».