Вы тут

Абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў, на якіх дзейнічаюць абмежаванні


Уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19.052014  №22 “Аб пераліку рыбалоўных угоддзяў”. У апошняй яго рэдакцыі (пастанова Мінсельгасхарчу ад 24.01.2019 № 7) абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе дзейнічаюць абмежаванні па спосабах лоўлі рыбы.


Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, гэта актуальна для аматараў так званай інтэнсіўнай лоўлі -- падводных паляўнічых, тралінгістаў (лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі), і тых, хто выкарыстоўвае вялікую колькасць кручкоў (ад 5 да 10). Пры ўмове, што гэтыя рыбакі з'яўляюцца члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў,, ім дазволена рыбачыць вышэйзгаданымі спосабамі ў фондзе запасу бясплатна. Аднак не ўсюды: інфармацыя пра абмежаванні па спосабах лоўлі на пэўных вадаёмах і вадацёках утрымліваецца ў пераліку. Азнаёміцца ​​з ім можна на сайце Дзяржінспекцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.