Вы тут

У грамадскім транспарце забароняць гучную рэкламу?


Урад рыхтуе законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы». У прыватнасці, гэта будзе тычыцца гучнай рэкламы ў салонах грамадскага транспарту, паведамляе АНТ.


Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Яшчэ 28 студзеня ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусы падалі петыцыю з 283 подпісамі.

У ёй гаворыцца, што гук рэкламы ў транспарце вельмі дакучлівы, гучны, замінае спакойнаму перамяшчэнню, а чалавек праводзіць у дарозе дастаткова шмат часу, часта гэта шлях на працу.

Цяпер законапраект праходзіць прадугледжаныя заканадаўствам ўзгадненні і экспертызы ва ўрадзе, пасля чаго будзе ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адзінае, што гэтая забарона не будзе тычыцца сацыяльнай рэкламы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.