Вы тут

У Дзень роднай мовы ў БДЭУ напішуць дыктоўку


21 лютага ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыйна да гэтага дня ў ВНУ прымеркаваныя выставы і конкурсы. Студэнты запісваюць тэматычныя эфіры на беларускай мове для ўніверсітэцкага радыё. Аднак галоўнае мерапрыемства – агульнаўніверсітэцкая беларуская дыктоўка.


Летась удзел у яе напісанні ўзялі больш за 200 чалавек: сярод іх былі не толькі студэнты, але і выкладчыкі, прафесійная дзейнасць якіх не звязаная з выкладаннем моў.  Не абмінулі ўвагай мерапрыемства і члены рэктарата.

У гэтым годзе ўніверсітэт запрасіў ганаровага госця -- народную артыстку Беларусі, артыстку Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Таццяну Мархель. Яна будзе агучваць удзельнікам тэкст дыктоўкі.

Нягледзячы на тое, што БДЭУ не з'яўляецца профільным лінгвістычным універсітэтам, мерапрыемствы моўнай скіраванасці тут праходзяць даволі часта, бо  ва ўніверсітэце працуе факультэт міжнародных бізнес-камунікацый, які рыхтуе перакладчыкаў-рэферантаў у эканамічнай сферы. Ды і ўвогуле ва ўніверсітэце клапоцяцца пра тое, каб студэнты заўсёды з павагай ставіліся да ўсіх моў і ўсіх культур.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.