Вы тут

Спосаб аднаўлення рухомасці пальцаў рукі распрацавалі вучоныя і медыкі


Унікальную методыку аднаўлення сухажылляў кісці рук распрацавалі супрацоўнікі БДУ і мінскай Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Яе аўтарамі з'яўляюцца дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Сяргей  Басякоў і траўматолаг-артапед Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Антон Петухоўскі.


Методыка прызначана для выкарыстання ў траўматалогіі і артапедыі. Яна дапамагае аб'ектыўна ацаніць стан траўміраванай кісці, неабходнасць правядзення аперацыі, яе вынік, а таксама распрацаваць рэабілітацыйную тактыку.

У цяперашні час у медыцынскай практыцы ацэнка функцый кісці пасля рэканструкцыі сухажылляў заснавана на візуальным аглядзе. Гэты метад неінфарматыўны для прагназавання вынікаў аперацыі.

Новы метад заключаецца ў правядзенні тамаграфічнага даследавання са стварэннем  камп’ютарнай мадэлі сухажыльнага апарата. Сёння дынамічнае мадэляванне кісці пры планаванні або ацэнцы аперацый практычна не выкарыстоўваецца. Вучоны БДУ правёў матэматычны разлік вуглоў павароту фалангаў пальцаў з пашкоджанымі сухажыллямі, вызначыў наколькі магчымае аднаўленне іх згінання пасля траўмы. Методыка дазваляе ўжо на стадыі планавання аперацыі выбраць найбольш эфектыўны спосаб хірургічнага ўмяшання і спрагназаваць ступень вяртання рухомасці пальцаў.

Вынікі распрацоўкі апублікаваныя больш чым у 30 навуковых артыкулах. У бліжэйшы час  плануецца прымяніць методыку на практыцы пры правядзенні аперацый па аднаўленні рухомасці пальцаў рукі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.