Вы тут

У Дзень роднай мовы айчынныя тэлеканалы прадставяць спецыяльныя праекты


Ужо традыцыйна 21 лютага праграма «Наша раніца», прагноз надвор'я і ўсе выпускі навін на АНТ выйдуць на беларускай мове. Таксама да святкавання сёлета далучыцца сайт тэлеканала, афіцыйныя акаўнты ў сацсетках і радыёстанцыя «Цэнтр FM».


«Раніцай чацвярга пагаворым пра самыя запатрабаваныя і рэдкія мовы свету, — анансуе кіраўнік дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Таццяна Рудакоўская, — і пра тое, як важна іх вывучаць. Раскажам пра паліглотаў, паразважаем, чаму адным людзям лёгка даецца вывучэнне замежнай, а другім — складана». Дарэчы, нагадваюць прадстаўнікі Агульнанацыянальнага тэлебачання, штомесяц адзін з выпускаў праграмы «Наша раніца» выходзіць цалкам па-беларуску.

Адмысловыя праграмы прадставяць у Міжнародны дзень роднай мовы тэле- і радыёканалы, якія ўваходзяць у склад Белтэлерадыёкампаніі. Так, Агенцтва тэленавін на «Беларусь 1» пакажа, якая мілагучная і прыгожая наша мова, у відэароліку, галоўнай тэмай якога стала песня «Мой родны кут» на словы Якуба Коласа. На тэлеканале «Беларусь 3» згадаюць літаратурную класіку — любімыя вершы знакамітых беларускіх паэтаў прачытаюць як вядомыя дзеячы культуры, так і цяперашнія студэнты. А ў эфіры радыё «Сталіца» пад дэвізам «Наша мова — для размовы!» кожную гадзіну будуць гучаць яркія літаратурныя выступленні айчынных рок-зорак — Navіband, Akute, Re1іkt, «Палац», NІZKІZ ды іншых.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.