Вы тут

Рэкорды інтэлектуалаў


(Неспартыўнае арыентаванне ў кніжнай прасторы з найлепшай колькасцю і найбольшай агульнай вагой набытых выданняў)


На цырымонію ўрачыстага адкрыцця кнігарні «Дружба» завітаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.

…Праехацца ад Палаца спорту да выставачнага павільёна «БелЭкспа» на паэтычным аўтобусе пад вершы і бардаўскія песні як маладых, так і ўжо вядомых беларускіх аўтараў з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустрэцца і пагаварыць з любімым пісьменнікам з любой вобласці Беларусі непасрэдна на выстаўцы — усё было магчыма ў Мінску падчас міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Ці ўзяць удзел у літаратурным квэсце або віктарыне па тым ці іншым творы; завітаць на шматлікія прэзентацыі кніжных навінак і, магчыма, адкрыць для сябе імёны новых цікавых літаратараў, ды, нарэшце, набыць — што немалаважна, па выдавецкім кошце, а ў апошні дзень работы выстаўкі і са зніжкамі — некалькі выданняў у хатнюю бібліятэку.

Прычыніцца да Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу сёлета было можна, нават не наведваючы выдавецкія экспазіцыі. Амаль паўтара дзясятка сталічных кавярняў, пабаў і рэстаранаў далучыліся да тэматычнага кніжнага гастрафэсту «Смак чытання», які быў зладжаны ўпершыню, і ўключылі ў меню стравы, згатаваныя сучаснымі кухарамі паводле літаратурных бестселераў розных краін. Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталіся калдуны з мясам і грыбамі паводле Уладзіміра Караткевіча («Дзікае паляванне караля Стаха»), верашчака з блінамі, на якую кулінараў натхніла «Новая зямля» Якуба Коласа, апісаныя ў «Знесеных ветрам» Маргарэт Мітчэл грачаныя аладкі з кляновым сіропам, пірог «па-хобіцку» паводле Джона Рональда Руэла Толкіна і нават знойдзеная ў кнізе «Дракула» Брэма Стокера «папрыка Гендл». І калі да кошту гастранамічных вынаходак у гурманаў былі пытанні, то да смаку — адны кампліменты...

— Мама, глядзі, вось такая самая кніжка, як ты нам абяцала! — звініць патрабавальны галасок каля стэнда з дзіцячай літаратурай. Мінчанка Яўгенія Капыцька, якая вывучае асартымент разам з двума сынамі, задавальняе просьбу маленькіх кнігалюбаў і расказвае, што ўжо гадоў пяць не прапускае ніводнай кніжнай выстаўкі і ніколі не сыходзіць з пустымі рукамі: «Вось і сёння амаль на сто рублёў накупілі: дзіцячыя энцыклапедыі, некалькі перакладных мастацкіх кніг, прыгожае выданне Караткевіча, вучэбныя дапаможнікі... Каб набыць тое самае ў крамах, давялося б патраціць больш часу і грошай, а на Мінскай кніжнай выстаўцы заўжды хапае цікавых навінак».

 — Сёлета выстаўка стала рэкорднай як па колькасці праведзеных у межах форуму мерапрыемстваў, так і па колькасці наведвальнікаў — больш чым 61 тысяча чалавек і прадстаўнікоў краін — удзельніц (іх 37), прычым упершыню прадставілі свае асобныя стэнды Азербайджан, Украіна, Казахстан, Ізраіль, Польшча, Грэцыя і Кітай. У рабоце Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу узяў удзел 441 экспанент, з іх 164 замежныя, — рэзюмаваў старшыня Савета кніжных выставак і кірмашоў, што ладзяцца ў дзяржавах — удзельніцах СНД, генеральны дырэктар выдавецкага і кнігагандлёвага ТАА «Макбел» Дзмітрый Макараў. Дыпломы арганізатараў атрымалі, дарэчы, выдавецтва «Аверсэв» — за найлепшую тэматычную экспазіцыю, а таксама Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа.

Але выстаўка-кірмаш кніг — гэта ўсё ж не спаборніцтва, хто больш і ярчэй, таму што кнігі бываюць розныя. Чым больш разнастайны выбар, тым лепш задавольваюцца патрэбы людзей у тых ці іншых ведах ці глебе для роздуму. Намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі адзначыў, што межы выставачнага павільёна ўжо відавочна сталі цесныя для такога маштабнага форуму, а таму цалкам правільна, што ён праходзіў сёлета на розных пляцоўках:

— Усе гэтыя творчыя сустрэчы, насычаныя і цікавыя дыскусіі, я спадзяюся, паслужаць таму, каб наша наступная выстаўка была яшчэ больш маштабная і напоўненая разнастайнымі мерапрыемствамі.

Выстаўка скончылася, але кнігі засталіся, іх, упадабаных і жаданых, трэба будзе шукаць цяпер у кнігарнях, якіх у Мінску ужо стала больш: добрая справа — у выставачныя дні адкрываць кніжную краму «Дружба», куды заўсёды можна завітаць на працягу года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.