Вы тут

Нацбанк просіць не блытаць манібэк з кэшбэкам


Нацбанк разаслаў банкам ліст, у якім растлумачыў, чаму манібэк нельга цяпер называць "кэшбэкам", паведамляе Інфабанк.


Тэрмін "манібэк" (money-back) варта разумець толькі як даход, які выплачваецца ўладальніку рахунка ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем карткі ў выглядзе працэнтаў або ў фіксаванай суме. Паводле ацэнкі Нацбанка, міжнародная практыка сведчыць пра тое, што тэрмін cash-back выкарыстоўваецца для характарыстыкі розных аперацый.

Асноўныя значэння cash-back наступныя:

  • аперацыі па выдачы наяўных трымальніку карткі ў арганізацыі гандлю або сэрвісу пры аплаце куплі;
  • узнагароджанне банка-эмітэнта трымальніку карткі за безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем карткі.

Пасля прыняцця новага Закона "Аб аплатных сістэмах і аплатных паслугах" "узнікае неабходнасць выкарыстання тэрміна cash-back па яго першым значэнні" (г. зн. для характарыстыкі аперацый з наяўнымі), лічыць Нацбанк.

І падкрэслівае, што тэрмін money-back метадалагічна бліжэй да характарыстыкі аперацыі ўзнагароджання кліента, які здзейсніў пры выкарыстанні карткі безнаяўны плацёж. Гэты тэрмін адлюстроўвае грашовыя сродкі (money) без прывязкі да наяўнай або безнаяўнай формы, вернутыя (back) кліенту ад сумы праведзенага дадзеных кліентам безнаяўнага плацяжу пры выкарыстанні карткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».