Вы тут

Нацыянальная бібліятэка запрашае праверыць веды роднай мовы


21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца сёлета ўжо ў дваццаты раз, ранкам і ўвечары на электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна будзе ўбачыць цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры, прысвечаныя беларускай мове, а таксама спрадвечныя беларускія словы.


Як адзначае першы намеснік дырэктара Алена Далгаполава, спецыялісты падабралі не проста рэдкія словы, а тую лексіку, якая адлюстроўвае спецыфіку характару і побыту беларусаў, адносіны да жыцця і навакольнага свету: "Напрыклад, мы прапануем кожнаму ахвотнаму ўспомніць ці паспрабаваць здагадацца, што такое "багоўка", "усцяж" або "крынічыць". Прытым імгненных падказак не будзе: значэнні гэтых і іншых слоў будуць размешчаныя ў афіцыйных групах Нацыянальнай бібліятэкі ў сацыяльных сетках.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».