Вы тут

Сёння ў «Раўбічах» стартуюць гонкі чэмпіянату Еўропы па біятлоне


У праграме дня - мужчынская індывідуальная гонка на 20 км, старт намечаны на 16.00, у ёй прымуць удзел 109 біятланістаў. Першым з беларусаў на дыстанцыю адправіцца Мікіта Лабастаў, у яго 15-ы стартавы нумар, 30-м стартуе Уладзімір Чапелін, 68-м - Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў адправіцца на дыстанцыю 91-м, а Антон Смольскі замкне стартавы пратакол.


Жаночая індывідуальная гонка на 15 км стартуе ў 19:30, удзел у ёй прымуць 86 спартсменак, у тым ліку пяць беларусак. Пад 19-м нумарам на дыстанцыю адправіцца Дынара Алімбекава, 30-й пойдзе Ірына Крыўко, 51-ы стартавы нумар у Алены Кручынкінай, яе сястра Ірына адправіцца на дыстанцыю 74-й, Дар'я Юркевіч - 82-й.

Наогул, калі звярнуцца да гісторыі, упершыню чэмпіянат Еўропы па біятлоне адбыўся ў 1994 годзе ў фінскім Кантыялахці. А вось Беларусь ужо двойчы прымала гэты турнір - у 1998 і ў 2004 гадах. Акрамя гэтага, у «Раўбічы» з'язджалася і ўся біятлонная эліта, спарткомплекс прыняў 4 чэмпіянаты свету, атрымаўшы ў 1982 годзе за правядзенне аднаго з іх залаты знак UIPMB (Union de Pentathlon Moderne et Biathlon - Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я і біятлона), папярэдніка цяперашняга Міжнароднага саюза біятланістаў. Планетарнае першынства праходзіла тут і ў 1974-м, і павінна было прайсці у 1990-м, але з-за занадта цёплага надвор'я арганізатары паспелі правесці пад Мінскам толькі індывідуальныя гонкі, а затым перанеслі форум у Нарвегію.

У цяперашнім чэмпіянаце Еўропы прыме ўдзел 235 спартсменаў - гэта рэкордная колькасць біятланістаў у гісторыі турніра. Будзе разыграна 8 камплектаў медалёў: па два ў спрынце, пераследаванні і індывідуальных гонках і па аднаму ў змешанай і адзіночнай змешанай эстафеце.

Сярод удзельнікаў чэмпіянату нямала зорак, напрыклад, нашы алімпійскія чэмпіёнкі Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко, якія выйдуць на дыстанцыю сёння. Украінкі сёстры Семярэнка, нагадаем, Валянціна і Віта - алімпійскія чэмпіёнкі жаночай эстафеты ў Сочы. Расіянка Кацярына Юрлава-Перхт, дарэчы, чэмпіёнка свету менавіта ў індывідуальнай гонцы.

Сярод мужчын, мабыць, самы моцны склад у Беларусь прывезлі нарвежцы. Самае гучнае імя тут - Тар'ей Бё, ніхто іншы, як старэйшы брат лідара агульнага заліку Кубка свету. Сам Тар'ей зараз размяшчаецца на 13-й пазіцыі ў агульным заліку. Сёння ён стартуе сёмым.

На трасе ў «Раўбічах» мы ўбачым і адкрыццё карэйскай Алімпіяды - шведа Себасцьяна Самуэльсана (алімпійскі чэмпіён у эстафеце, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 года ў гонцы пераследавання, пераможца этапу Кубка свету ў эстафеце), дарэчы, ён ужо быў у “Раўбічах”, чатыры гады таму на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы.

У складзе ў расіян таксама шмат знакамітасцяў, напрыклад, новы лідар зборнай - Аляксандр Логінаў, на дадзены момант размяшчаецца на другім радку ў агульным заліку Кубка свету, а таксама яго партнёр па камандзе - алімпійскі чэмпіён сочынскай эстафеты Дзмітрый Малышка.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.