Вы тут

У мінулым годзе ў краіне было зафіксавана 810 фактаў фальшываманецтва


Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў.


У 96 % выпадках з агульнай колькасці зарэгістраваных фактаў фальшываманецтва прадметам правапарушэнняў стала замежная валюта (779 фактаў), і толькі 4 % - беларускія рублі (31 факт).

У 2018 годзе ў параўнанні з папярэднім колькасць фальшывак зменшылася на 12,2 % (810 супраць 922). Падобная тэндэнцыя захоўваецца на працягу некалькіх гадоў.

Як паказвае практыка, падробленая замежная валюта вырабляецца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні, беларускія падробкі - гэта намаляваныя або надрукаваныя на звычайных прынтарах купюры, вырабленыя ў хатніх умовах.

У большасці выпадкаў падробленая замежная валюта прывозіцца ў краіну так званымі “добрасумленнымі набытчыкам” (турыстамі, грамадзянамі, якія выязджаюць за мяжу для працаўладкавання, у госці да родных і блізкіх, а таксама прадпрымальнікамі, што закупляюць імпартныя тавары). Фальшыўкі паступаюць на ўнутраны рынак і задзейнічаюцца пры ажыццяўленні незаконных валютных аперацый, г.зн. пры абмене паміж фізічнымі асобамі, набыцці тавараў па-за рознічнай сеткі -- на рынках, у інтэрнэт-крамах, па прыватных аб'явах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.