Вы тут

Ключавая задача на 2019 год — павышэнне эфектыўнасці дзяржсектара


Ключавая задача на 2019 год — павышэнне эфектыўнасці дзяржсектара

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2018 годзе, ацэнка першага квартала і выкананне ключавых параметраў 2019 года.


Паводле слоў Сяргея Румаса, гэтая задача датычыцца як рэспубліканскіх, так і камунальных прадпрыемстваў, паколькі сёння фактычна не працуюць рынкавыя інструменты для фінансавага аздараўлення кампаній. Пры гэтым многія дзяржаўныя арганізацыі разлічваюць выключна на бюджэтную падтрымку.

Нагадаем, зыходзячы з патрабаванняў кіраўніка дзяржавы ўрад выключыў унясенне на разгляд Прэзідэнта пытанняў, звязаных з прамой бюджэтнай падтрымкай прадпрыемстваў. Прэм'ер-міністр падкрэсліў: калі кампанія не выконвае ўмовы аказанай дзяржпадтрымкі, яна не мае права разлічваць на яе ў далейшым. Калі ёсць пазітыўныя зрухі, то ў выключным выпадку ўрад можа разгледзець магчымасць рэструктурызацыі запазычанасці, але ўсё будзе праходзіць пад жорсткім кантролем і, як правіла, са зменай кіраўніка.

Яшчэ сёлета ўрад зоймецца выбудоўваннем карпаратыўнага кіравання на дзяржпрадпрыемствах. Падрыхтаваны праект указа, згодна з якім прадугледжана прызначэнне прадстаўнікамі дзяржавы вышэйшых службовых асоб у назіральныя саветы найбольш значных акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутных фондах. Такім чынам, упэўнены Сяргей Румас, назіральныя саветы перастануць быць фармальнымі органамі.

Некалькі слоў аб выніках мінулага года: прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што з сямі найважнейшых паказчыкаў прагнозу не выкананы выніковы — тэмп росту ВУП, які на 0,5 працэнтнага пункта «не дацягнуў» да прагнозу (103 % пры плане 103,5 %). Ён адзначыў важнасць таго, што эканамічны рост у 2018 быў забяспечаны пры захаванні макраэканамічнай збалансаванасці.

«Сфарміравана станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры амаль 700 мільёнаў долараў. Вынік гэты лепшы, чым у мінулым годзе. У прагнозным калідоры ўтрымана інфляцыя. Цэнавая стабільнасць і рост грашовых даходаў насельніцтва спрыялі росту на ўнутраным спажывецкім рынку», — дадаў ён.

Таксама Сяргей Румас прынцыповым пытаннем сярод задач на гэты год назваў забеспячэнне выканання параметраў пяцігадовай праграмы, паведамляе сайт Савета міністраў.

Казаў і пра будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў на 2019 год. Так, для гэтай катэгорыі сем'яў сёлета будзе пабудавана 12 тысяч кватэр або 960 тысяч квадратных метраў. Прэм'ер-міністр заклікаў Міністэрства архітэктуры і губернатараў да 15 сакавіка сфарміраваць адзіную табліцу: што гэта будуць за дамы і што гэта будуць за людзі, якім пабудуюць кватэры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».