Вы тут

У Шчучынскім раёне адзначылі 80-годдзе Чэслава Немена


Памятныя мерапрыемствы з нагоды юбілею прайшлі на малой радзіме легендарнага рок-музыканта. У вёсцы Васілішкі захаваўся дом, дзе амаль 20 гадоў жыў Чэслаў Выджыцкі, які стаў вядомы як Чэслаў Немен. У доме створаны музей знакамітага земляка. Летась яго наведалі больш за сем тысяч аматараў творчасці спевака з усяго свету.


Вось і святочнае мерапрыемства пачалося з наведвання дома-музея. Праз асабістыя рэчы і ўспаміны аднавяскоўцаў і сяброў тут можна пазнаёміцца з дзяцінствам і юнацтвам куміра некалькіх пакаленняў. Адзначаўся той факт, што знакаміты музыкант, які жыў у Польшчы, не забываў сваю малую радзіму і паміж гастролямі спяшаўся хутчэй сюды, у сваю вёску на ўзбярэжжы Нёмана. Адсюль і яго псеўданім.

У памяць аб рок-зорцы арганізатары запрасілі ахвотных на літаратурна-музычную кампазіцыю ў Шчучынскі раённы цэнтр культуры. Яго хіты выканалі таленавітыя землякі, у канцэрце прыняў удзел этна-гурт Dzіvasіl. Імпрэзу наведалі прадстаўнікі раённых і абласных улад, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі, прадстаўнікі аб'яднанняў палякаў у Беларусі і Расіі.

Падчас вечарыны прэзентавалі кнігу-альбом, якую выдалі кінасцэнарыст Вера Савіна і фотамастак Віталь Раковіч.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Дзе нараджаюцца зоркі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.