Вы тут

Родныя кветкі


Родная мова для нашага падпісчыка з саракатрохгадовым стажам Васіля Вярэніча — гэта як дыхаць паветрам, жыць любімай справай, працаваць, любіць сваё Палессе. Васіль Афанасьевіч жыве ў вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна, ён былы педагог і дырэктар сярэдняй школы, цяпер на пенсіі. Ніколі не хавае, што любіць нашу газету «найперш за яе шчырае роднае слова». А вось любімы клопат нашага «звяздоўца» — вырошчванне кветак і асабліва руж: ажно семдзесят восем сартоў узыходзяць сёлета ў цяпліцы нашага падпісчыка! А сартоў кветак больш за дзвесце. Усе саджанцы і ў цяпліцы Васіля Афанасьевіча, і на агародзе падпісаны толькі на роднай мове.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Больш за 500 пацыентаў прайшлі клетачную тэрапію ў нашай краіне за апошнія гады.

Спорт

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі працягнуліся спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ.

Грамадства

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Вадасховішча Дразды даўно стала ўлюбёным месцам адпачынку тысяч людзей.