Вы тут

Як мінімум 70 чалавек загінулі пры пажары ў Бангладэш


Буйны пажар у сталіцы Бангладэш Дацы забраў жыцці прынамсі 70 чалавек, паведамляе ВВС.


Пажар успыхнуў у сераду ўвечары ў старым квартале горада, у чатырохпавярховым жылым доме, на першым паверсе якога, як паведамляецца, быў склад хімікатаў.

Пажар хутка распаўсюдзіўся на суседнія дамы.

У чацвер раніцай мясцовыя ўлады паведамілі, што распаўсюджванне агню ўдалося ўзяць пад кантроль.

Кіраўнік пажарнай службы Алі Ахмед адзначыў, што прычынай узгарання мог стаць балон з газам, пасля чаго агонь ахапіў памяшканне, у якім захоўваліся хімікаты.

Пажар адбыўся ў старажытнай частцы горада, якая мае вельмі вузкія вуліцы.

Сярод ахвяраў, як паведаміў прадстаўнік паліцыі, наведвальнікі рэстарана і госці вяселля.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.