Вы тут

Прэзідэнт: Лепш злачынства не раскрыць, чым павесіць віну на невінаватага


 Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі ўважліва сочыць за работай Следчага камітэта. “Мы ў свой час пайшлі  на вельмі рашучыя крокі, мадэрнізуючы, фактычна рэфармуючы нашы праваахоўныя органы. Следства выведзена з усіх ведамстваў і займае асобнае, лідзіруючае месца. Вы выдаеце вынік. Многія краіны, у тым ліку Расія, Казахстан, Украіна і іншыя паспрабавалі, быццам бы апякліся, і штосьці адкруцілі назад , штосьці не атрымалася. Але мы цвёрда прынялі рашэнне ісці гэтым курсам. Следства павінна быць незалежным, калі мы хацім пэўных і эфектыўных вынікаў", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разгледзеў зварот Івана Наскевіча наконт інстытута павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. Перад тым, як прыняць рашэнне, кіраўнік дзяржавы хоча пачуць альтэрнатыўнае меркаванне, калі яно ёсць.

Яшчэ адна тэма, абмеркаваная падчас сустрэчы, —  расследаванне крымінальных  спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. Гэта, у большасці, забойствы, якія атрымалі грамадскі рэзананс. “Ведаю, што ў вас быццам бы з'явіліся добрыя вынікі па тым забойстве пад Беразіно, якое здавалася тады не магчыма расследаваць, і там вынікаў быць не павінна. Аказваецца, ёсць нейкія зрухі. Я хацеў бы гэта пачуць. Калі вы расследуеце гэтую крымінальную справу разам з МУС, гэта вельмі высокі ўзровень. Усё павінна быць сумленна", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што 26 верасня 2017 года падчас тушэння палаючага прыпаркаванага легкавога аўтамабіля было знойдзена цела мужчыны. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па арт.139 КК (забойства). Расследаваннем гэтай справы Следчы камітэт займаецца сумесна з Міністэрствам унутраных спраў. Была створана група з дасведчаных следчых, праваахоўнікі адпрацоўвалі ўсе магчымыя версіі. Аднак пакуль аб якіх-небудзь бачных выніках не паведамлялася.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што апошнім часам у сувязі са справамі ўрачоў, злачынстваў па школьным харчаванні ў грамадстве пачаліся "хвалі". “Вось, напэўна, не трэба было саджаць урачоў і гэтак далей. Усе перад законам роўныя, — упэўнены Прэзідэнт. — Але пры гэтым трэба мець на ўвазе адно: ні Гасподзь, ні людзі нам не даруюць, калі мы пакараем невінаватага. Калі мы не можам даказаць, лепш не чапаць гэтага чалавека. Калі ён нягоднік, ён усё роўна патрапіць”.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што нельга пакрыўдзіць невінаватага чалавека. “Лепш хай злачынства застанецца нераскрытым, чым мы яго раскрыем і павесім віну на невінаватага чалавека, —  пазначыў Прэзідэнт. — Калі мы цвёрда ўпэўненыя, што ён здзейсніў злачынства, мала не пакажацца. Асабліва чыноўнікам, чалавеку ў пагонах — гэта фактычна адно і тое, то ім прэба памнажаць на два”.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Больш за 500 пацыентаў прайшлі клетачную тэрапію ў нашай краіне за апошнія гады.

Спорт

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі працягнуліся спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ.

Грамадства

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Вадасховішча Дразды даўно стала ўлюбёным месцам адпачынку тысяч людзей.