Вы тут

Наскевіч пра трагедыю ў Стоўбцах: Задача — высветліць, чаму адбылося


Трагедыя ў Стоўбцах стала адной з рэзанансных спраў, пра расследванне якіх старшыня Следчага камітэта далажыў Прэзідэнту.


“Па гэтай справе праведзены ўжо вялікі аб'ём следчых дзеянняў. Карціна здарэння фактычна нам зразумелая. Для следчых на дадзены момант галоўная задача — высветліць, не як гэта адбылося (гэта і так зразумела), а чаму гэта адбылося, — лічыць Іван Наскевіч. — У пэўнай ступені нейкія адказы ў нас ужо ёсць, зыходзячы з  паказанняў самога падазронага. Пасля трох дзён маўчання ён такі пачаў даваць паказанні. Пакуль мы вельмі крытычна адносімся да таго, што ён кажа, паколькі яго паказанні не заўсёды суадносяцца з аб'ектыўнай карцінай здарэння”.

З дапамогай навукава-тэхнічных сродкаў следчыя атрымалі доступ да мабільнага тэлефона і камп'ютара падазронага. Інфармацыя з гэтых устройстваў перад злачынствам была знішчана.

“Мы зараз гэтай інфармацыяй валодаем. У інтарэсах следства я не стану раскрываць, што ў гэтым тэлефоне было. Але скажу, што ў пэўнай ступені, гэта пралье святло на матывіроўку яго дзеянняў”, — паведаміў у размове з журналістамі старшыня Следчага камітэту.

Падрабязнасці і новыя абставіны атрымала справа па забойстве бізнесмена ў Беразіно. Па словах Івана Наскевіча, гэтая крымінальная справа стала не проста рэзананснай, а знакавай для краіны, таму што здзейснена відавочна, прылюдна, з выкарыстаннем вогнестрэльнай зброі, знішчэнненем аўтамабіля.

“У нас ёсць сур'ёзныя зрухі па раскрыцці гэтага злачынства. І я думаю, пасля правядзення невялікай колькасці аператыўных мерапрыемстваў і следчых дзеянняў для замацавання інфармацыі, якая ўжо ёсць, магчыма сумесна з МУС, мы прыдадзім агалосцы і грамадству заявім, што мы па гэтай крымінальнай справе ведаем, якія перадумовы яе здзяйснення, хто і як яе здзейсніў", — анансаваў кіраўнік Следчага камітэту і дадаў, што "падазроны ўжо ёсць”.

Па словах Івана Наскевіча, Прэзідэнт яшчэ раз адзначыў, што ведамства стваралася, як фільтр, каб не прыцягваліся да адказнасці невіноўныя людзі.

“Я мяркую, што з гэтай задачай мы спраўляемся і справіліся, асабліва ў 2018 годзе. У якасці прыкладу прывяду лічбы: судамі ў мінулым годзе апраўданы 44 чалавекі з крымінальных спраў, расследаваных Следчым камітэтам. У той час, як напрыклад у 2017,  такіх было 59 чалавек. Гэта не гаворыць пра тое, што суды сталі больш ліберальныя. Гэта сведчыць пра тое, што следчыя ў сваёй рабоце падпарадкоўваюцца толькі закону. Яны прынцыпова адносяцца да выпадкаў, дзе недастаткова доказаў, каб крымінальную справу ў  адносінах да канкрэтнай асобы накіраваць у суд”, — сказаў журналістам старшыня Следчага камітэту.

У мінулым годзе  Следчы камітэт разгледзіў амаль 150 тысяч заяў і паведамленняў , каля 125 тысяч крымінальных спраў знаходзіліся ў правядзенні. Пры гэтым паказчыкі кожны год зніжаюцца, як і ўзровень злачынстваў у краіне.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.