Вы тут

Мінінфарм абмежаваў доступ да фішынгавых сайтаў банкаў


Мінінфарм абмежаваў доступ да сайтаў, якія былі замаскіраваныя пад старонкі беларускіх банкаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства інфармацыі.


Фота: belapb.by

"Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайтаў belagroprombank.ru, belagroprombank24.ru, belagrobank.ru, ibank-belapb.ru, belagrobank.by, ib-belapb.by, - распавялі ў Мінінфарме. - Рэклама на названых інтэрнэт-рэсурсах, дзе выкарыстаны найменні і таварныя знакі Белаграпрамбанка і Беларусбанка, уводзіць спажыўцоў у зман адносна прыналежнасці дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў гэтым банкам".

На сайтах кліентам Белаграпрамбанка і Беларусбанка прапаноўвалася ўводзіць лагін, пароль уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу. Мінінфарм просіць інтэрнэт-карыстальнікаў пры электронных плацяжах звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і дадзеныя сайта, каб не дапусціць завалодання ашуканцамі рэквізітамі электронных карт і іншымі канфідэнцыйнымі дадзенымі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Як клетачныя тэхналогіі будуць змагацца з неінфекцыйнымі захворваннямі?

Больш за 500 пацыентаў прайшлі клетачную тэрапію ў нашай краіне за апошнія гады.

Спорт

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі працягнуліся спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ.

Грамадства

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Вадасховішча Дразды даўно стала ўлюбёным месцам адпачынку тысяч людзей.