Вы тут

Мужчына скокнуў з Кіраўскага моста ў Віцебску і застаўся жывы


Мужчына скокнуў з Кіраўскага моста ў Віцебску і застаўся жывы, першымі на дапамогу да яго падаспелі супрацоўнікі ДАІ, інфармуе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў міліцыю каля 12.00 ад сведкі. Першымі на дапамогу падаспелі інспектары ДАІ Алег Сакалоў і Дзмітрый Шаркоў, якія дасталі мужчыну з Заходняй Дзвіны. Пацярпелы 1981 года нараджэння знаходзіцца ў медустанове.

Пакуль невядома, ці быў мужчына п'яны і навошта скокнуў з моста. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?