Вы тут

Лупакі гады ў рады?


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,

ці ведалі вы, што:

за́мець — 1) завіруха, мяцеліца; 2) снег, які гоніцца ветрам па зямлі;

сіло́ — 1) прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін; 2) тое, што пазбаўляе волі; пастка;

спор — удача, поспех у чым-небудзь;

усуты́ч — вельмі блізка, ушчыльную;

фастры́га — шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца матэрыял; нітка, якая ўжываецца для фастрыгавання;

фастрыгава́ць — шыць, прашываць рэдкімі шыўкамі;

шаро́ш — 1) дробны крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам; 2) лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннямі, не звязанымі ў плыт;

шві́ва — тое, што шыецца або пашыта;

гады ў рады — вельмі рэдка (беларускія сінонімы: калі-нікалі, сяды-тады (тады-сяды), мала калі, іншым разам; рускія адпаведнікі: от случая к случаю, время от времени);

даць па карку — моцна правучыць, пакараць каго-небудзь (беларусы яшчэ скажуць: гароху засыпаць, па пер'і даць, салёнкі даць, лупакоў надаваць; рускія: дать по шее, дать прикурить).

Загаловак у газеце: Дык такой бяды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».