Вы тут

Адключаць гарачую ваду ў Мінску пачнуць з 13 мая


Праверку цеплавых сетак на трываласць для падрыхтоўкі да наступнага ацяпляльнага сезона ў Мінску пачнуць з 13 мая, паведамілі БЕЛТА ў "Мінскэнерга". 


Графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння зацверджаны "Мінскэнерга" і ўзгоднены Мінгарвыканкамам. Мерапрыемствы неабходны для таго, каб выявіць непаладкі ў рабоце цеплавых сетак, не дапусціць збояў цеплазабеспячэння. 

"Графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цеплавых сетак. Ён скарэкціраваны з улікам правядзення II Еўрапейскіх гульняў і прадугледжвае тэхнічны перапынак з 18 чэрвеня па 4 ліпеня. У сувязі з гэтым апошні этап адключэнняў будзе праходзіць у верасні", - адзначылі на прадпрыемстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».