Вы тут

Хуткая з парадзіхай патрапіла ў ДТЗ у Бабруйску


Увечары 21 лютага ў Бабруйску хуткая выехала на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з легкавіком. Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі рухаўся з уключанымі маячкамі сіняга колеру і гукавой сігналізацыяй. Аб гэтым паведамляе ДАІ УУС Магілёўаблвыканкамма


Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі дастаўляў цяжарную жанчыну з Асіповічаў у бабруйскую бальніцу. Парадзіха ў парадку. Ноччу ў яе нарадзіўся хлопчык.

У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажырка хуткай, а таксама пасажырка легкавушкі. Вадзіцель хуткай дапамогі атрымаў закрыты пералом сцягна, адкрыты пералом костак галёнкі, ірваныя раны галёнак. Фельчар «хуткай» - спалучаную траўма, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу, удары. Пасажырка легкавушкі - закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу, закрыты пералом галёначнай косткі. Пацярпелыя шпіталізаваны.

Супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС аказвалі дапамогу пацярпелым. На месцы працавалі некалькі разлікаў ГРАНС, экіпажаў АДАІ УУС і брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Фота uvd.mogilev.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.