Вы тут

У Расіі прадаюць "дзявяткі" яек і не лічаць гэта падманам пакупнікоў


Намеснік кіраўніка Мінпромторга Віктар Еўтухоў заявіў, што не бачыць парушэнняў у фасоўцы курыных яек па дзевяць штук у кантэйнеры. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на ліст чыноўніка.


Фота: ria.ru

Так, паводле слоў Еўтухова, калі фактычная колькасць тавару адпавядае паказаным на этыкетцы, гэта не можа лічыцца падманам, паколькі "спажывец мае магчымасць рабіць усвядомлены выбар пры куплі прадуктаў".

Ён таксама падкрэсліў, што ў пераліку патрабаванняў да харчовай прадукцыі, прапісаных у тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза, адсутнічаюць пункты аб абавязковай фасоўцы ў фіксаваным аб'ёме.

У студзені СМІ Расіі звярнулі ўвагу на ўпакоўку яек, у якой быў не звыклы дзясятак, а ўсяго толькі дзевяць штук. Вытворцам апынулася Удмурцкая птушкафабрыка "Вараксіна", дзе падобны ход назвалі маркетынгавай акцыяй да навагодніх святаў. Аднак частка расіян палічыла гэта спосабам прадаць меншую колькасць тавару за звыклую цану.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.