Вы тут

Полаччына. Топ-менеджара прадпрыемства абвінавачваюць у зрыве інвестпраекта


Былога топ-менеджара буйнога прадпрыемства ў Полацкім раёне, якое спецыялізуецца на вытворчасці шкловалакна, абвінавачваюць у карупцыі: паводле афіцыйнай версіі, мужчына сарваў рэалізацыю дарагога інвестпраекта, паведамляе TUT.BY са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.


АБЭЗ праверыў, ці законна на прадпрыемстве 4 гады таму падпісалі акт прыёмкі ў эксплуатацыю абсталявання, набытага па інвестпраекце.

Высветлілася, што 51-гадовы топ-менеджар прадпрыемства унёс ілжывыя звесткі ў дакументы, ведаючы, што пастаўленае абсталяванне не забяспечыць вытворчыя магутнасці.

Пры гэтым замежнай кампаніі, якая паставіла абсталяванне па кантракце, пералічылі больш як 1,6 млн еўра.

Узбуджаная крымінальная справа за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі пры выкананні функцый па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо з цяжкімі наступствамі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.