Вы тут

Рэспубліканскі фестываль "Студэнцкія гульні БДУ – 2019" стартуе 23 лютага


Яго ўдзельнікамі стануць больш як 200 юнакоў і дзяўчат у складзе 28 каманд. Яны будуць змагацца за галоўны прыз - Кубак Фестывалю і пуцёўкі на чэмпіянат Беларусі па гульні “Што? Дзе? Калі?”.


Юныя інтэлектуалы прымуць удзел у турнірах па медыя-гульні, гульні “Эрудыт-квартэт”, у чэмпіянаце “Што? Дзе? Калі?” і турніры “БДУ-квіз па-беларуску ". Таксама ў рамках фестывалю пройдзе Студэнцкі чэмпіянат Беларусі па каманднай “Сваёй гульні".

Напрыклад, у “Эрудыт-квартэце” трэба выбраць правільны адказ з шэрагу прапанаваных варыянтаў. Паралельна гуляюць чатыры чалавекі з каманды, кожны з якіх адказвае на пытанне з тэматычнага блока. Усяго ў “Эрудыт-квартэце” —  тры туры. Тэмы першага круга вядомыя ўдзельнікам загадзя. У другім туры ў каманды ёсць хвіліна, каб размеркавацца па толькі што агучаных тэмах. А ў фінальным раўндзе члены каманды дзеляцца загадзя і толькі пасля даведаюцца пра тэму пытанняў. Задача каманды — выбудаваць стратэгію, дзякуючы якой кожны з удзельнікаў будзе адказваць на пытанні добра вядомай яму тэмы.

Спаборнінцтвы “БДУ-квіз па-беларуску” разлічаны на кемлівасць. Студэнты павінны адказаць на дзесяць самых розных пытанняў, якія ахопліваюць веданне музыкі, літаратуры, гісторыі, кінамастацтва і тэатральнай культуры.

Завершыцца фестываль 24 лютага ўрачыстым узнагароджаннем каманд-пераможцаў і лаўрэатаў “Студэнцкіх гульняў БДУ — 2019”. Тры найлепшыя каманды ў далейшым будуць змагацца за кубак чэмпіянату Беларусі па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступіў БДУ пры падтрымцы Беларускай лігі інтэлектуальных каманд.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?