Вы тут

Прэзідэнт пагражае хакеістам заробкам у $500 у выпадку правальных гульняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыгразіў беларускім хакеістам заробкам $500 у выпадку правальных гульняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі, перадае БЕЛТА.


"Мы мільёны долараў растрацілі (на ХК "Дынама-Мінск" - заўвага БЕЛТА), і дзе яны зараз? "Беларуськалій" спыніў іх фінансаваць і правільна зрабіў - будуць банкрутамі. За што плаціць? Выйгралі - усё разлічваем, аддаём. Прайгралі - пяцьсот долараў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворка пра спорт зайшла, калі курсанты закранулі пытанне пра выступы беларускай каманды на ралі-рэйдзе "Дакар". Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларускі экіпаж у бліжэйшыя гады падыме свой узровень і будзе займаць высокія месцы.

Адзін з курсантаў прапанаваў накіроўваць беларускія экіпажы і на іншыя прэстыжныя гоначныя спаборніцтвы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гатовы гэта падтрымаць, калі з'явяцца людзі, якія будуць мець магчымасць не проста патрабаваць грошы на выступы, але і займаць добрыя месцы. "Усё, што тычыцца спорту, выжывальнасці і паказу нашага духу, я заўсёды падтрымаю. Але не так, як звычайна да мяне прыходзяць: "Дайце кучу грошай, купіце гэта і гэта, я паспрабую", - растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».