Вы тут

Лукашэнка: Беларусь не займаецца тайнай дыпламатыяй


Беларусь не займаецца тайнай дыпламатыяй, і такой задачы не ставіцца ні перад работнікамі пасольстваў, ні перад ваеннымі аташэ. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанне прадстаўнікоў асабовага складу Ваеннай акадэміі, перадае БЕЛТА.


Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер не той час, і трэба працаваць іншымі метадамі. А беларускія дыпламаты за мяжой і ваенныя аташэ ў першую чаргу арыентаваны на развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў: у Беларусі няма раздзялення паміж палітычнай і эканамічнай дыпламатыяй, і МЗС курыруе абодва гэтыя напрамкі. "Ёсць у нас і ваенныя аташэ, але не шмат і не ў кожнай краіне, - ваенныя дыпламаты, якія ажыццяўляюць кантакты ў ваеннай сферы", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, зразумела, неабходна, наколькі гэта магчыма, бачыць, ведаць, што адбываецца ў той ці іншай краіне. І дыпламаты шэрага дзяржаў, ваенныя аташэ сапраўды займаюцца і разведкай, і шпіянажам, аднак такія задачы ў мірны час перад беларускімі дыпламатамі не ставяцца, запэўніў Аляксандр Лукашэнка. "Калі будзе абвастрэнне, на гэты выпадак у нас дыпламатыя ўзмоцніцца. Можа, і тайная дыпламатыя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.