Вы тут

Лукашэнка лічыць галоўным дасягненнем суверэнную і незалежную Беларусь


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўным дасягненнем стварэнне суверэннай і незалежнай краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з асабістым складам Ваеннай акадэміі, перадае БЕЛТА.


"Суверэнітэт і незалежнасць - гэта самае вялікае дасягненне, якое мы сёння маем. І я ганарлівы і рады, што я першы Прэзідэнт гэтай суверэннай краіны. І тое, што мы стварылі разам, - гэта самае вялікае дасягненне. Мы з вамі пабудавалі першую ў нашай гісторыі суверэнную незалежную дзяржаву", - сказаў беларускі лідар.

Каментуючы здагадкі пра пагрозу суверэнітэту Беларусі, кіраўнік дзяржавы задаў рытарычнае пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей. "Вы што, пахавалі б яго ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, не тое Польшчы, не тое Расіі? Я на гэта ніколі не пайду", - падкрэсліў беларускі лідэр.

"У мяне ёсць выразныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае - аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».