Вы тут

Сёння ў «Раўбічах» адбудзецца трэці этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы


Сёння ў «Раўбічах» адбудзецца трэці этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, а заўтра — тэставыя спаборніцтвы па сінхронных скачках

У спаборніцтвах этапа Кубка свету прыме ўдзел каля 70 спартсменаў з 12 дзяржаў: Аўстраліі, Беларусі, Германіі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі і Японіі. Тут выступяць лідары сусветнай лыжнай акрабатыкі, у тым ліку алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір і чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская. Беларускі склад будзе прадстаўлены юніёркамі Сняжанай Драбянковай, Вольгай Хромавай і Янай Ермашэвіч, выступяць таксама Арцём Башлакоў і Дзмітрый Мазуркевіч.


Выступленняў вядомых беларусак Ганны Гуськовай і Алы Цупер, на жаль, у «Раўбічах» мы не ўбачым. Спартсменкі аднаўляюцца пасля траўмаў і наўрад ці будуць спаборнічаць у гэтым сезоне.

24 лютага «Раўбічы» ўпершыню ў гісторыі сусветнага фрыстайла правядуць турнір па сінхронных скачках. Раней падобная праграма існавала толькі як элемент шоу, але паколькі гэты від праграмы цікавіць вядучыя каманды свету, у хуткім часе сінхронныя скачкі могуць быць уключаны ў афіцыйныя спаборніцтвы Кубка свету.

Падчас сустрэчы з журналістамі ў Мінску каардынатар па фрыстайле Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FІS) Джозэф Фітцджэральд адзначыў, што з задавальненнем сочыць за поспехамі беларускай школы лыжнай акрабатыкі, лічачы яе адной з самых моцных у свеце. «Мне вельмі прыемна, што Беларусь пастаянна прыўносіць у фрыстайл нешта новае. Напрыклад, сінхронныя скачкі, якія зробяць праграму будучага турніру вельмі цікавай і насычанай», — сказаў Джозэф Фіцджэральд.

Імёны ўдзельнікаў сінхронных выступленняў будуць агучаны пасля заканчэння этапу Кубка свету. Мяркуецца, што спаборніцтвы пройдуць сярод мужчын і жанчын. Праўда, украінцы, канадцы і японцы прывезлі ў Мінск толькі па адным спартсмене ў мужчын і жанчын, і не выключана, што ў сінхронных скачках будуць прадстаўлены і інтэрнацыянальныя дуэты.

«Кожны год у «Раўбічах» прадстаўнікі FІS назіраюць, з якім энтузіязмам вядзецца падрыхтоўка да турніру высокага ўзроўню, — расказвае тэхнічны дэлегат FІS Алег Кітоў. — Схілы для скачкоў ужо гатовыя, і ўдзельнікі этапу Кубка свету правялі на іх афіцыйныя трэніроўкі. У 2019-м спаборніцтвы па фрыстайле пройдуць адначасова з чэмпіянатам Еўропы па біятлоне. Спадзяёмся на высокую цікавасць з боку балельшчыкаў да нашых спаборніцтваў».

Дарэчы, уваход на фрыстайл — вольны. 23 лютага спаборніцтвы пачнуцца ў 14.25, цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 17.35, а фіналы стартуюць у 19.00. Спаборніцтвы па сінхронных скачках у нядзелю пройдуць з 14.00 да 16.00.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Піруэты над зямлёй

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.