Вы тут

«Франтавы альбом» чакае вашы гісторыі


Яшчэ можна многа зрабіць для таго, каб захаваць памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Пагартайце старыя фотаальбомы, паразмаўляйце з роднымі, занатуйце іх успаміны — і адпраўце ў «Франтавы альбом».


Конкурс з такой назвай, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіцца Беларускім тэлеграфным агенцтвам, рэдакцыяй газеты «7 дней» сумесна з Міністэрствам адукацыі, Нацыянальным цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі і кампаніяй «Гейм Стрым». Сюды можна дасылаць тэксты і фатаграфіі, якія дапоўняць яскравыя ўспаміны прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Прычым, як заўважаюць арганізатары конкурсу, тут чакаюць не толькі аповеды, звязаныя з героямі Другой сусветнай вайны, важна захаваць любую памяць пра тыя часы. Галоўнае, каб за кожнай гісторыяй стаялі канкрэтныя людзі (у конкурсных работах трэба пазначыць інфармацыю пра ўдзельнікаў вайны, іх прозвішчы, імя і імя па бацьку).

І зусім не абавязкова, каб творчыя работы былі прысвечаны вашым блізкім. Магчыма, вы адшукаеце цікавую інфармацыю ў архівах ці захочаце расказаць пра гісторыю ветэрана, які жыў з вамі па суседстве.

— Гэта важная падзея для ветэранскага брацтва нашай краіны, — заўважае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў, які ўваходзіць у склад журы конкурсу. — Наша галоўная задача — перадаць моладзі дух адданасці, пастаяннай гатоўнасці да абароны сваёй Айчыны, свайго народа.

Удзельнічаць у конкурсе могуць людзі, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту. Работы прымаюцца да 3 мая 2019 года. Найлепшыя гісторыі будуць надрукаваны ў газеце, на сайце Міністэрства адукацыі, змешчаны на партале праекта «Франтавы альбом» (frоntlіnе.su).

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.