Вы тут

Суботняя атмасфера ў «Раўбічах»


Пасля невялікага адпачынку чэмпіянат Еўропы ў «Раўбічах» працягваецца спрынтарскімі гонкамі. 106 удзельнікаў у мужчын і 91 біятланістка ў жанчын выходзяць на дыстанцыю. Беларуская каманда запоўніла ўсю квоту. Нашу зборную прадставяць па шэсць спартсменаў у кожнай гонцы. Традыцыйна самыя моцныя спартсмены адправіліся на дыстанцыю ў дзвюх першых групах.


А за межамі трасы сёння ў «Раўбічах» сабралася рэкордная колькасць аматараў спорту. Выхадны дазволіў даехаць да спартыўнага цэнтра ўсім жадаючым паназіраць за кульмінацыяй чэмпіянату Еўропы. Акрамя беларусаў на трыбунах шмат расіян, украінцаў і не так шмат гасцей з далёкага замежжа. На верхняй пляцоўцы спарткомплекса гасцей сустракаюць беларускія творчыя калектывы з песнямі і танцамі, крыху ніжэй размясціліся палаткі з сувенірнай прадукцыяй, закускамі і гарачымі напоямі. Тут традыцыйна ёсць шашлык, бліны, шаурма, хот-догі і бургеры, чай і кава, а для прыхільнікаў больш моцных напояў — глінтвейн.

Сувенірныя крамы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў замежных гасцей, магніцікі ад 3-х рублёў разыходзяцца тут хутчэй за гарачыя піражкі, талісман чэмпіянату — вавёрка — нягледзячы на кошт у 35 рублёў, таксама карыстаецца папулярнасцю.

Расіяне Андрэй і Вераніка, члены фан-клуба Антона Шыпуліна і Ганны Маславай, падарожнічаюць на біятлонныя этапы Кубка свету, чэмпіянаты свету і Еўропы ўжо каля дзесяці гадоў. Яны ўжо пабывалі ў Германіі, Аўстрыі, Славеніі, Швецыі, Італіі і вось завіталі ў Беларусь.

— Па арганізацыі вы нічым не адрозніваецеся ад іншых біятлонных мястэчак, заўзець у «Раўбічах» камфортна, атмасфера прыязная, ёсць дзе паесці, — расказвае Андрэй. — Адзінае, чаго не хапае, — шатра, у якім можна было б пагрэцца, бо на вуліцы мінус.

Балельшчыкі апранутыя ў біпы, распісаныя аўтографамі «зорак» сусветнага біятлона, на адным з іх заўважаем знакамітае сонейка і роспіс нашай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай. Андрэй распавядае, што марыў сфатаграфавацца з Дар’яй ужо 7 гадоў, «Гонка легендаў» нарэшце паспрыяла выкананню запаветнага жадання.

Свята працягваецца! Яшчэ не позна завітаць у «Раўбічы» і вам!

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.