Вы тут

У Нігерыі праходзяць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары


Галасаванне на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах праходзіць сёння ў Нігерыі, паведамляе агенцтва Reuters.


На пасаду кіраўніка дзяржавы балатуюцца 73 кандыдаты. Паводле прагнозаў экспертаў, галоўная барацьба разгорнецца паміж дзеючым кіраўніком дзяржавы Мухамаду Бухары і апазіцыянерам - былым віцэ-прэзідэнтам Аціку Абубакарам.

Паводле канстытуцыі Нігерыі, для перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у першым туры кандыдату трэба не толькі атрымаць падтрымку больш за паловы выбаршчыкаў, але і набраць не менш за 25% бюлетэняў у сваю карысць у 24 з 36 штатаў. Такая ўмова была ўведзена, каб не дапусціць расколу краіны на мусульман-паўночнікаў і хрысціян-паўднёўцаў.

Адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі праходзяць і выбары ў двухпалатны парламент Нігерыі. На месцы ў Нацыянальнай асамблеі і Сенаце прэтэндуюць прадстаўнікі 91 партыі. Галасаванне будзе працягвацца да 14.00 па мясцовым часе (16.00 па мінскім часе). Удзел змогуць прыняць больш 84 млн выбаршчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?