Вы тут

П'яны кітаец тры гадзіны хадзіў па высакавольтных правадах


Прыказка «п'янаму мора па калена» дакладная і ў Кітаі, што даказаў жыхар Паднябеснай, які, будучы моцна нецвярозым, здолеў ускараскацца па слупе на амаль дзесяціметровую вышыню і тры гадзіны хадзіў па высакавольтных правадах, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Daily Mail.


Небяспечнае шоу знялі на відэа відавочцы. Вялікі натоўп мінакоў, тых, хто сабраўся ўнізе, задраўшы ўверх галовы з заміраннем сэрца назіраў за тым, як мужчына хадзіў па лініі электраперадачы, трымаючыся за дзве іншыя.

Хтосьці выклікаў пажарных, якія неадкладна далі ўказанне мясцовай энергетычнай кампаніі адключыць ад кабеляў электрычнасць. Яны спрабавалі ўгаварыць мужчыну спусціцца ўніз, аднак дарэмна. Тады двое ратавальнікаў забраліся ў калыску зборшчыка вішні і падняліся на вышыню бліжэй да мужчыны, а іх калегі залезлі на бліжэйшае дрэва. Сумеснымі намаганнямі яны асцярожна сапхнулі п'янага акрабата на матрац унізе.

Мужчына не пацярпеў. Яго перадалі мясцовай паліцыі для разбору.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».