Вы тут

Лебядзіны «перапіс»


У моцныя маразы мінулых зім на Новалукомскае вадасховішча Чашніцкага раёна зляталася болей за чатырыста асобін лебедзяў-шыпуноў. Сёлета зіма для птушыных была лагодная, таму грацыёзных і надзіва даверлівых белакрылых птушак каля азёрнага берага было ў два разы меней. Пра гэта ведае грамадскі арнітолаг жыхар горада энергетыкаў Віталь КАШЧЭЕЎ.


Кожную зіму, апантаны захаваннем папуляцыі розных відаў птушак, ён назірае за паводзінамі крылатых, вядзе іх улік, дапамагае навукоўцам-арнітолагам кальцаваць дарослых птушак. Сёлета паміж працоўнымі вахтамі (ён працуе машыністам-абходчыкам турбіннага цэха электрастанцыі) Віталь паспеў акальцаваць болей за два дзясяткі лебедзяў-шыпуноў.

Ён і цяпер, калі возера пасля працяглай адлігі ачысцілася ад лёду і птушкі пачынаюць мігрыраваць, працягвае сваю місію «перапісчыка»: «узнагародзіў» трохгадовага лебедзя (на фота) адмысловым «лебядзіным» кальцом пад нумарам АА0906.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».