Вы тут

Наперадзе — новыя пераклады


Падчас Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя беларуска-расійскага кніжнага праекта, падрыхтаванага Астраханскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расіі і Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.


У межах праекта адбылося знаёмства з кнігай вершаў Міхася Пазнякова «Мое богатство», выдадзенай у Расіі ў перакладзе расійскага паэта Юрыя Шчарбакова і кнігі вершаў Юрыя Шчарбакова «Таццянін дзень» у перакладзе на беларускую мову Міхася Пазнякова.

Юрый Шчарбакоў, які ўзначальвае Астраханскае аддзяленне СП у Расіі, ужо доўгі час перакладае на рускую мову творы класікаў і вядомых сучасных паэтаў нашай краіны. На імпрэзах прагучалі таксама яго пераклады вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчае супрацоўніцтва двух пісьменніцкіх аддзяленняў прадоўжыцца, у планах — новыя пераклады, імпрэзы ў Астрахані і Мінску.

Прэзентацыя праекта прайшла як на выстаўцы-кірмашы, так і ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г. Мінска і ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У мерапрыемствах бралі ўдзел Міхась Пазнякоў, Юрый Шчарбакоў, народны паэт Дагестана, старшыня Саюза пісьменнікаў рэспублікі Магамед Ахмедаў, сталічныя літаратары, супрацоўнікі бібліятэк, музея, чытачы.

Павел КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».