Вы тут

«Традыцыя, што свеціцца кожнай нотай»


Як узбагачаюць яе сучасныя кампазітары, прадэманструюць юбілейныя канцэрты


Двума філарманічнымі канцэртамі адзначае сваё 85-годдзе Саюз кампазітараў Беларусі — канцэртам камернай музыкі на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы 27 лютага і канцэртам сімфанічнай музыкі на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі 2 сакавіка.

Дзве праграмы, два перапоўненыя імёнамі беларускіх кампазітараў канцэрты. Рэдкая нагода назваць імёны ўсіх, чые творы прагучаць у праграме, складзенай выключна з прэм’ерных твораў: А. Безенсон, У. Браілоўскі, А. Гулай, У. Грушэўскі, У. Грыцкевіч, У. Пяцько, І. Пяткевіч, Н. Сінякова, В. Кісцень, А. Даньшова, В. Войцік, Д. Лыбін, В. Падгайская. І гэта імёны толькі аднаго, першага па часе, канцэрта.

Чаго чакаць?

Узоры самабытнасці і эвалюцыі кампазітарскай фантазіі, стыль як інтымны, так і інтраспектыўны, намаразь абстракцыі і цеплыню традыцыі, што свеціцца кожнай нотай. А таксама сюжэтныя лініі і нацыянальны каларыт, мудрагелістыя ансамблевыя кампазіцыі і рытмічнае вынаходніцтва, нестандартнасць выканальніцкіх задач…

Падзея для самых скептычных і недаверлівых, а значыць, самых аб’ектыўных і дакладных — канцэрт з прэм’ерных твораў беларускіх кампазітараў на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы 27 лютага.

Вось вам і адказ: Міхал Піятроўскі неяк заўважыў: «Без дастойнага мастацтва няма адпаведнай якасці жыцця». Ну вось, цудоўная нагода ўпэўніцца ў справядлівасці выказанай думкі і вызначыць той узровень жыцця праз створаную музыку. Эстэтычны ідэал вызначаецца нялёгка. Ён пад уплывам часу і ўздзеяннем няўстойлівых метамарфоз тлумачэнняў і інтэрпрэтацый.

Паслухаем?

Ларыса СІМАКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?