Вы тут

Стваральная місія


Артэфакты з беларускіх касцёлаў у Нацыянальным гістарычным музеі


Каталіцтва з’яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесіяй у Беларусі. Каталіцкі касцёл на працягу многіх стагоддзяў быў адным з рухавікоў развіцця культуры на беларускіх землях і паўплываў на эвалюцыю мастацкіх і музычных традыцый, адукацыйных працэсаў, кнігадрукавання. Пра гэта можна меркаваць і паводле выстаўкі «Сакральная культура касцёла Беларусі», якая праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, дзе прадстаўлены артэфакты з касцёлаў нашай краіны.

Асноўная мэта — прадставіць традыцыі касцёла на Беларусі, пазнаёміць наведвальнікаў з найбольш значнымі святамі літургічнага года, культурнымі звычаямі, а таксама з рэчамі, перанесенымі з сакральнай прасторы касцёлаў у прастору свецкую.

— Мастацтва, якое нарадзiлася на нашай зямлi, заўсёды мела стваральны характар. З лацінскай мовы слова «культура» перакладаецца як выхаванне, адукацыя, развіццё. Культура ўзбагачае нас духоўна, — падкрэсліў на адкрыцці выстаўкі кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі Мітрапаліт МінскаМагілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — У сучасным свеце галоўная задача касцёла — новая евангелізацыя. Спадзяюся, што выстаўка дапаможа людзям прыйсці да Бога, да Евангелля. Чалавек не павінен адрывацца ад каранёў духоўнага жыцця. Прадстаўлены праект — вынік плённых узаемаадносін паміж касцёлам і дзяржавай. Мы ганарымся тым, што сёлета прэмія «За духоўнае адраджэнне» прысуджана за пераклад і выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове. Паняцце «духоўнае адраджэнне» для нашага народа не павінна быць проста прыгожай метафарай. Ва ўмовах, калi свет губляе духоўныя арыенцiры, мы павінны імкнуцца да Бога і захоўваць унутраную чысцiню. Сярод экспанатаў — арнат са слуцкіх паясоў і манстранцыя, зробленая спецыяльна да асвячэння касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (1783 г.), лаўка для малітвы, якую выкарыстоўвалі сёстры-назарацянкі, расстраляныя нацыстамі ў Навагрудку ў 1943 годзе, літургічнае начынне з касцёлаў вёсак Вынішчы і Замосце Слуцкага раёна. Знакавае месца на выстаўцы займаюць артэфакты з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага, які на працягу многіх гадоў збірае і рэстаўрыруе прадметы, звязаныя з рэлігійнай тэматыкай.

Каталіцкая богаслужбовая музыка і кніжная спадчына прадстаўленыя рукапісамі і кнігамі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама прадметамі з прыватнай калекцыі Святланы Шэйпы. Шэраг твораў іканапісу прадставіў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.