Вы тут

Колькі каштуюць білеты на «Славянскі базар у Віцебску»?


У канцы мінулага тыдня ў Віцебску пачалі прадаваць білеты на канцэрты самага вядомага на постсавецкай прасторы фестывалю. А з 25 лютага білеты даступныя на сайтах і ў касах білетных аператараў kvіtkі.bу і tісkеtрrо.bу. Мы пацікавіліся коштамі відовішчаў.


Нагадаем, што ХХVІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета пройдзе з 8 па 17 ліпеня.

На цырымонію адкрыцця, 11 ліпеня можна набыць білет ад 65 да 195 рублёў. Сярод «зорак»: Валерый Лявонцьеў, Тамара Гвердцытэлі, Стас Міхайлаў, Таццяна Буланава, Аляксандр Панаётаў, ВІА «Самацветы», «Арыэль», Ядвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская ды іншыя.
Канцэрт урачыстага закрыцця 15 ліпеня можна ўбачыць за 45–110 рублёў. Хто выйдзе на сцэну, яшчэ невядома, у дырэкцыі адзначылі, што спіс выступоўцаў будзе даступны ў сярэдзіне сакавіка.

10 ліпеня ў Летнім амфітэатры спяе Стас Міхайлаў. Кошт білетаў ад 30 да 70 рублёў.

13 ліпеня ў віцебскім Лядовым палацы за 10–48 рублёў можна ўбачыць выступленні дзяржаўнага балета на лёдзе з Санкт-Пецярбурга. У той жа дзень у Летні амфітэатры — «КВЗ-канцэрт чэмпіёнаў і фіналістаў вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ». Кошт білетаў ад 20 да рублёў.

Таксама 13 ліпеня ў 22:00 стартуе ХХVІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск—2019». У першы дзень выпрабаванняў «Славянскі хіт». Гледачом можна стаць усяго за 15 — 45 рублёў.

Па традыцыі на праекты Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» можна набыць падарункавы сертыфікат, які пазней абмяняць на білеты на анансаваныя канцэрты, а таксама на тыя, што стануць вядомыя пазней.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.